Рэпліка. «У Беларусі вядома ж які сердабольны кіраўнік, на мінулым тыдні па зімбабвійскіх дзецях спачуванне высылаў»

Сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі  Аляксандр Пашкевіч звярнуў увагу на рэкацыю (дакладней яе адсутнасць) з боку Лукашэнкі на трагедыю з беларускімі дзецьмі на Браншчыне.

—Беларусы ў Расіі трапілі пад атаку дрона, жанчына загінула, двое дзяцей у рэанімацыі, яшчэ шасцёра проста ў бальніцы. А ў Беларусі вядома ж які сердабольны кіраўнік, на мінулым тыдні па зімбабвійскіх дзецях спачуванне высылаў на другі канец свету, — піша Аляксандр Пашкевіч.

А цяпер якія навіны праз некалькі гадзін пасля трагедыі ад яго прыходзяць? Вось такія: «Лукашенко подписал Указ «О стимулировании роботизации».

Вось гэта якраз і ёсць традыцыйная «праца з дакументамі» па серадах.

***

Вядома, што сёння Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры, спорту і турызму». Нагадаем, што ў аўтобусе, які зазнаў атаку дрона, ехалі на вучэбна-трэніровачныя зборы ў аздараўленчым лагеры навучэнцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2 Рэчыцкага раёна, а таксама дзеці, якія займаюцца ў прыватнай студыі танцаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(79)