«Дзіўна, але пахне морам». Як зараз выглядаюць салігорскія тэрыконы, якія нагадваюць Марс

10 зачаравальных фота з гарамі, створанымі чалавекам.

Вось так выглядаюць ландшафты у наваколлях Салігорска. У апошнія гады паток падарожнікаў, якія жадаюць убачыць тэрыконы (штучныя насыпы канічнай формы), значна ўзрос. Праўда, зусім блізка да незвычайных гор не падабрацца, пад'язныя шляхі перакрыты.

Салігорскія тэрыконы з'яўляюцца прадуктам жыццядзейнасці прадпрыемства «Беларуськалій». Вялізныя солеадвалы ўтварыліся ў выніку пошуку сільвініту, найважнейшай сыравіны для атрымання хлорыстага калію.

«Беларуськалій» распрацоўвае Старобінскае радовішча з пачатку 60-х гадоў прошлага стагоддзя. Яно з'яўляецца адным з самых багатых на планеце. Але толькі каля чвэрці выпрацаванай руды тут і ёсць сільвініт.

Салігорскія горы складаюцца з мільёнаў тон адпрацаванай пароды – пяску, гіпсу, гліны, рэшткаў каменнай і калінай солі (галіт) і ншых прымешак.

Тэрыконы дасягаюць вышыні больш за 120 метраў і працягваюць бесперапынна расці. Спецыяльныя ўстаноўкі працуюць і ў выходныя дні. Рукатворные горы відаць за некалькі дзясяткаў кіламетраў.

Чырвона-шэра-бэзавыя тэрыконы нагадваюць паверхню Марса на вядомых фотаздымках. Адмысловы каларыт мясцовым пейзажам надаюць і штучныя азёры – шламаадстойнікі. У іх зліваюць тэхналагічную ваду, якая выкарыстоўваецца падчас здабычы калійнай солі.

Дзіўна, але пахне морам. Вада салёная, пры гэтым празрыстая, і пераліваецца блакітнымі і зялёнымі колерамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)